Кімора Лі Сіманс

Дызайнер, уладальніца вядомага ў міры моды лэйбла Baby Phat Кімора Лі Сіманс пачынала сваю кар’еру з мадэльных падмосткаў. Дачка японкі і афраамерыканца, дзякуючы сваёй экзатычнай знешнасці і ўменню дабівацца пастаўленай мэты, хутка заваявала папулярнасць ва ўсім свеце. Калі Кіморы было яшчэ толькі 13, Карл Лагерфельд асабіста выбраў яе для паказу калекцыі Chanel у Парыжы.

А ў 17 каралеву подыуму ацаніў кароль хіп-хопу Расэл Сіманс, які быў старэйшы за сваю абраніцу аж на 18 год. Праўда, летась пара рассталася, паспеўшы нарадзіць дваіх дачок. Зараз Кімора Лі — сапраўдная бізнесвумэн, глава шматлікіх кампаній па выпуску бялізны, ўпрыгожанняў, духоў, касметыкі — ледзь не ўсяго, што толькі можна прадаваць. І галоўнае — прыгожая жанчына.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)