Кэрыс ван Хаўтэн

Выдатная магчымасць правесці выхадныя ў кампаніі дацкай прыгажуні Кэрыс ван Хаўтэн: дастаткова проста набыць квіток на фільм “Чорная кніга”, які зараз ідзе ў мінскіх кінатэатрах. Дарэчы, за гэтую работу Кэрыс была ўзнагароджана “Залатым цялём” як лепшая актрыса. Гэта ўжо не першая адзнака ў жыцці спадарыні ван Хаўтэн — яна мае пяць кіна-, дзве тэатральныя і нават адну ўзнагарароду ў сферы мадэльнага бізнесу.

Надзвычайная працаздольнасць пераносіцца і на асабістае жыццё актрысы. Каб не адрывацца ад творчага працэсу, Кэрыс закруціла раман з акцёрам Себасцьянам Кохам — сваім партнёрам па здымачнай пляцоўцы фільма “Чорная кніга”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)