КДБ аб’явіў тэндэр на снайперскія вінтоўкі (фота)

Спецслужбам патрэбныя 8 вінтовак за 940 мільёнаў рублёў.

На сайце icetrade.by з'явіўся тэндэр на закупку 8 снайперскіх вінтовак калібру .338 Lapua. Заказчыкам выступае Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі, піша блогер shlahcic.

Кошт закупкі ацэньваецца ў 940 мільёнаў (каля 300 тысяч долараў), на сайце salon-arms.ru адна вінтоўка такога калібру каштуе каля 25 тысяч долараў. Па указаным тэлефоне сапраўды аказаўся КДБ і там Еўрарадыё пацвердзілі наяўнасць тэндэра на снайперскія вінтоўкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)