Общество
Фото TUT.BY

Католікі і пратэстанты Беларусі святкуюць Вялікдзень

Святочныя набажэнствы праходзяць ва ўсіх каталіцкіх і пратэстанцкіх храмах краіны.

З нагоды Вялікадня мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім пастырскім пасланні адзначае: "Праўда аб Уваскрасенні Хрыста адкрывае перад чалавекам новую перспектыву яго жыцця, у якое ўваходзіць подых вечнасці. Таму апошнім вымярэннем жыцця чалавека з’яўляецца не тленнасць, але вечнасць".

Арцыбіскуп звярнуў увагу на тое, што сёлетні Вялікдзень вельмі знакавы, бо яго святкуюць з новым пантыфікам Францішкам.

Напярэдадні свята мітрапаліт Кандрусевіч наведаў парафіі Мінска, а таксама Ракаў, дзе памаліўся разам з вернікамі і блаславіў стравы на велікодны стол.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)