Общество

Карыстальнікі «Белтэлекам» скардзіліся на праблемы з доступам у ноч на 31 ліпеня

Кепска працуюць Google і Youtube, паведамляе Радыё Свабода.

Скрыншот сайту Downdetector — праблемы з доступам да Youtube у Беларусі 31 ліпеня

У ноч на 31 ліпеня карыстальнікі правайдэра ByFly дзяржаўнай кампаніі «Белтэлекам» скардзіліся ў сацыяльных сетках на праблемы з доступам. Так, у Twitter асноўная маса скаргаў была агучаная ў пэрыяд ад 1.30 да 3.30.

Па стане на раніцу 31 ліпеня сайт Downdetector.com фіксуе найбольш скаргаў ад карыстальнікаў зь Беларусі на доступ да Google, Youtube і Discord, але амаль не фіксуе скаргаў на доступ да Facebook, Spotify, Reddit, Tiktok, Tinder, Twitter, Twitch, WhatsApp і іншых сэрвісаў, а таксама шэрагу онлайн-відэагульняў.

У іншых краінах сьвету падобных масавых скаргаў сайт не фіксуе. Асобныя карыстальнікі скардзяцца на працу Telegram, але праблемы з доступам да мэсэнджэра назіраюцца і ў суседніх краінах.

Паводле шэрагу карыстальнікаў, служба тэхнічнай падтрымкі недасяжная. Цэнтар абслугоўваньня кліентаў выдае паведамленьне пра «немагчымасьць абслугоўваньня з тэхнічных прычынаў».

Масавых скаргаў на працу іншых правайдэраў 31 ліпеня ў сацсетках не назіралася.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(9)