Кардынал Сьвёнтак выходзіць на пэнсію
Рымскі папа Бэнэдыкт XVI прыняў рашэньне аб вызваленьні з пасады Менска-Магілёўскага мітрапаліта кардынала Казімера Сьвёнтка. 91-гадовы беларускі кардынал пакінуў сваю пасаду згодна з каталіцкім кодэксам кананічнага права. Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі абрала свайго новага старшыню. Ім стаў гарадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч.
Цяпер кардынал-пэнсіянэр будзе толькі выконваць абавязкі апостальскага адміністратара Пінскай дыяцэзіі. А адміністратарам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі папам Бэнэдыктам XVI прызначаны 46-гадовы біскуп Антоні Дзям’янка. Канфэрэнцыю біскупаў Беларусі ўзначаліў 56-гадовы гарадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч.
Читайте еще
Избранное