Комментарии
Валерый Карбалевіч, Новы час

Карбалевіч: Справа не ў народзе, а ва ўладзе

Колькі часу існуе цяперашні рэжым, столькі выказваецца думка, што праблема Беларусі — не ў Лукашэнку, а ў народзе. Маўляў, беларускае грамадства адрынае дэмакратычныя каштоўнасці.

Народу патрэбна не свабода, а «моцная рука». На такія настроі электарату і абапіраецца Аляксандр Лукашэнка ў сваёй палітыцы.

Вось толькі некалькі найбольш характэрных прыкладаў. Прафесар Рэдфардскага ўніверсітэта (ЗША) Грыгорый Ёфэ ў 2014 годзе апублікаваў кнігу «Пераацэньваючы Лукашэнку: Беларусь у культурным і геапалітычным кантэксце», у якой вельмі станоўча ацэньвае дзейнасць беларускага лідара. Галоўны аргумент, які вылучае Ёфэ, ствараючы станоўчы вобраз кіраўніка Беларусі, палягае ў тым, што той адлюстроўвае памкненні, настроі, жаданні, думкі свайго грамадства. Маўляў, іншай палітыкі ён і не мог праводзіць, і калі ў нечым і памыляецца, дык разам з народам.

Падобную думку рэгулярна выказвае ў дзяржаўных і не­дзяржаўных СМІ доктар філасофскіх навук Вячаслаў Оргіш. Спасылаючыся на даследаванні НІСЭПД, ён сцвярджае, што «чалавек савецкі» па-ранейшаму пераважае ў беларускім грамадстве, служыць электаральнай апорай аўтарытарызму.

Былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі, а цяпер амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды ў нядаўнім артыкуле піша: «Нам трэба раскадаваць грамадства. У нас ёсць культурныя бар’еры, якія тармозяць эканоміку: спажывецкае стаўленне да інвестараў, да дзяржавы і адзін да аднаго, прыярытэт роўнасці над багаццем, арыентацыя на савецкае мінулае, гігантаманія, матывацыя пагрозамі (заклік да інстынктаў, а не да здаровага сэнсу), ухіленне ад адказнасці і балючых рашэнняў».

Безумоўна, нельга адмаўляць прыхільнасць значнай часткі беларусаў да недэмакратычных, патэрналісцкіх каштоўнасцяў. Сапраўды, існуюць пэўныя культурныя бар’еры на шляху пераходу да рынку і дэмакратыі. І «праект Лукашэнкі» — гэта кансерватыўная рэакцыя беларускага грамадства на выклікі мадэрнізацыі і глабалізацыі, бунт супраць дэмакратычных каштоўнасцяў. Можна пагадзіцца, што ў рамках гэтай сацыяльнай мадэлі значная частка насельніцтва адчувала, дый цяпер адчувае, псіхалагічны камфорт.

Тым не менш, праблема больш складаная.

Па-першае, спасылка на народ — не ёсць гістарычным апраўданнем. Мы ведаем шмат прыкладаў, калі дыктары, якія прыводзілі свае народы да трагедыі, былі дэмакратычна выбраныя і шмат гадоў мелі шырокую падтрымку насельніцтва, адлюстроўвалі яго настроі.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)