Карбалевіч: Ці не рыхтуюць у Маскве для Беларусі кітайскую плошчу Тяньаньмэнь узору 1989 году?

Палітолаг Валер Карбалевіч пракаментаваў заявы кіраўніка Службы знешняй выведкі Расіі Сяргеяй Нарышкіна, які «выкрыў» змову спэцслужб ЗША супраць Беларусі.

– Вельмі падобна, што гэта ідэалягічная, інфармацыйная падрыхтоўка да нейкіх жорсткіх захадаў супраць пратэстуючага народу, – піша Карбалевіч. – Ці не рыхтуюць у Маскве для Беларусі кітайскую плошчу Тяньаньмэ́нь узору 1989 году?

Таксама, паводле Нарышкіна, у змове супраць Беларусі ўдзельнічае каталіцкая царква. Гэта цікавы паварот. Дасюль палітычныя рэпрэсіі насілі кропкавы характар, тычыліся асобных людзей ці эканамічных суб’ектаў.

А цяпер рыхтуецца адкрыць агонь па плошчам, калі зьнішчаюцца цэлыя пласты, слаі, эканамічныя галіны, цэлыя гарызантальныя сеткі? Гэта партыі (Лукашэнка загадаў перарэгістраваць партыі), ІТ-сэктр. Вось каталіцкая царква.

Вельмі злавесна выглядае намаляваны Нарышкіным наступны сюжэт: «Сярод па-экстрэмісцку настроеных праціўнікаў уладаў Беларусі, якія хаваюцца за мяжой, выношваецца плян рэзананснай правакацыі: арышт, раненьне або нават забойства аднаго з аўтарытэтных сьвятароў».

Калі ідзецца пра арышт, то навошта беларускім уладам удзельнічаць у правакацыі, арганізаванай з-за мяжы? А пра забойства… Ведаеце, пасьля гісторыі з Навальным усяго можна чакаць.

Как российская разведка «уличила» Пентагон

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(26)