Карбалевіч: чым мацней беларуская мадэль пагружаецца ў крызіс, тым больш памылак робіць Лукашэнка

Чым мацней беларуская сацыяльная мадэль пагружаецца ў крызіс, тым больш памылак робіць Аляксандр Лукашэнка, піша Валерый Карбалевіч для «Новага часу»:

«Возьмем тое ж заданне кіраўніка Беларусі давесці сярэдні заробак у краіне спачатку да 500 долараў, ці 1 тысячы рублёў, а цяпер — 1,5 тысячы рублёў. Яно толькі раздражняе людзей, бо існуе ўспамін пра тое, чым закончылася абяцанне даць такі заробак мінулыя разы. Да таго ж у рэгіёнах не тое, што 1 тысяча рублёў, а нават 500 рублёў лічыцца добрым заробкам. Таму ўсе гэтыя заманухі хутчэй дрэнна ўплываюць на імідж кіраўніка Беларусі.

Ці вось яшчэ сюжэт з таго ж шэрагу. Лукашэнка аддаў загад да 1 мая працаўладкаваць усіх непрацуючых. І чыноўнікі даюць справаздачу, што задача выкананая! Цяпер сам кіраўнік дзяржавы на нарадзе 22 жніўня прызнаў, што гэта паказуха і ашуканства.

Альбо загад Лукашэнкі перавесці пачатак заняткаў у школе на 9 гадзін раніцы, бо ягоны сын Коля не высыпаецца. Усё гэта моцна абурае людзей…»

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)