Общество

Кантралёр, кухарка, конь — усе спяваюць па-беларуску!

Песню «Звон звініць» выканаў сапраўдны народны хор са сталічных вуліцаў.

Хто сказаў, што беларусы развучыліся спяваць? Напярэдадні Новага года журналісты «НН» прайшліся па вуліцах сталіцы і запісалі спевы звычайных мінчукоў.

Спявалі і кантралёр, і кухарка рэстарацыі хуткага харчавання, і цэлы школьны хор, і нават… конь! Не абышлося і без некалькіх знакамітасцяў. Усе разам яны праспявалі навагоднюю песню «Звон звініць».

Глядзіце на відэа: