Общество

Канфлікт вакол фотаў у кнізе «Краіна Беларусь» вычарпаны

Пра гэта паведаміў «Нашай Ніве» Уладзімір Арлоў.

Аўтары кнігі «Вялікае Княства Літоўскае.Ілюстраваная гісторыя» Уладзімір Арлоў і Зміцер Герасімовіч прынеслі прабачэнні аўтарам альбома «Спадчына Беларусі» Аляксандру Аляксееву і Алегу Лукашэвічу ў сувязі з выкарыстаннем 22 фотаздымкаў з альбома «Спадчына Беларусі» без пазначэння аўтарства.

Бакі пагадзіліся з тым, што ў працэсе падбору ілюстрацыяў гэта было зроблена Змітром Герасімовічам несвядома.

У кожным новым выданні кнігі «Вялікае Княства Літоўскае» здымкі, узятыя з альбома «Спадчына Беларусі», будуць абавязкова падпісаныя і іхнім аўтарам будзе выказвацца падзяка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)