Канцэрт Вайцюшкевіча ў «Графіці» адмяняецца

Запланаваны на заўтра, 21 жніўня, канцэрт спевака Змітра Вайцюшкевіча ў сталічным клубе «Графіці» не адбудзецца. Пра гэта паведаміў сам выканаўца праз Facebook.

У клубе «Графіці» ўдакладнілі, што заўтра клуб не будзе працаваць праз рамонтныя працы. Канцэрт пераносіцца, але на якую дату — невядома.

Гэта не першы за апошні дні выпадак «раптоўнай» адмены канцэртаў незалежных выканаўцаў. Учарашні канцэрт Neuro Dubel у мінскім The Loft Cafe не адбыўся пасля візіту кіраўніцтва клуба ў адміністрацыю Савецкага раёну.

Нагадаем, роўна месяц таму не адбыўся і юбілейны канцэрт Вайцюшкевіча. У дзень свайго 40-годдзя ён не здолеў выступіць у ДК Ветэранаў праз тыя самыя «рамонтныя працы».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)