Скандалы
Павел Свярдлоў, «Еўрарадыё»

Канцэрт «Крамбамбулі» у Re:Public адменены

Канцэрт гурта «Крамбамбуля», які быў запланаваны на 11 лютага ў мінскім клубе Re:Public, адменены. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў клубе. Прычыны адмены пакуль невядомыя. Арганізатары думаюць, куды перанесці імпрэзу.

— Звыклая гісторыя, — каментуе адмену канцэрта Ганна Вольская.

Прадзюсар "Крамбамбулі" адмаўляецца ад больш падрабязных каментароў, спасылаючыся на неабходнасць "добра асэнсаваць падзеі і скаардынаваць дзеянні" з іншымі прадстаўнікамі гурта.

— Канцэрт "Крамбамбулі" не адменены, а перанесены, — удакладняе дырэктар клуба Re:Public Андрэй Старцаў. — Прычыны не звязаныя з "Крамбамбуляй". Гэта нашы ўнутраныя пытанні з арганізатарамі імпрэзы.

Сапраўды, арганізатары думаюць над тым, на якую дату і куды перанесці імпрэзу.

Нагадаем, “Крамбамбуля” на чале з Лявонам Вольскім збіралася прэзентаваць сваю апошнюю праграму “Drabadzi-drabada”. Раней арганізатары сцвярджалі, што канцэрт "Крамбамбулі" у клубе Re:Public быў дазволены Мінгарвыканкамам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)