Комментарии
Сяргей Пульша, Новы час

Каму на карысць затрыманне «ўкраінскага шпіёна»?

КДБ Беларусі напачатку тыдня паведаміў пра затрыманне чарговага шпіёна. Ім апынуўся ўкраінскі журналіст Павел Шаройка.

Як гэта водзіцца ў КДБ, шпіён адразу ва ўсім прызнаўся і здаў сваю «агентурную сетку», наступствам чаго было абвяшчэнне персонай нон-грата дарадцы пасольства Украіны ў Беларусі Ігара Скварцова. Супраць Шаройкі распачата справа паводле артыкулу 358 Крымінальнага кодэкса Беларусі «шпіянаж» — ад 7 да 15 гадоў зняволення.

У лепшых традыцыях дэтэктываў, Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны адхрысцілася ад «праваленай яўкі». Маўляў, Шаройка сапраўды «праходзіў службу ў ГУР МА Украіны на пасадзе начальніка прэс-службы», але ў 2009 годзе быў звольнены па стане здароўя.

Уся гэтая гісторыя сапраўды нагадвае дрэнна напісаны шпіёнскі раман. У беларускай сітуацыі можна правесці паралелі са «справай Гайдукова», які шпіёніў-шпіёніў, ды недашпіёніў: яго справа са «шпіянажу» перацякала ў «намер шпіянажу», а потым і ўвогуле «без прыкметаў здрады дзяржаве».

Што не так са справай Шаройкі, і чаму яе параўноўваюць са справай Гайдукова?

Шмат хто адзначае, што ў разведках сядзяць не дурні. Дасылаць у ролі «крата» чалавека, які раней публічна працаваў у разведцы, — вяршыня глупства. Што, для шпіянажу не маглі знайсці менш засвечаную асобу?

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)