Калінкіна: «На сённяшні дзень гэта апрыёры тупіковы шлях»

Вядомая журналiстка пра тое, чаму пратэсты ўдалося збіць.

— Смерць Сашы Коржыча ўзрушыла і абурыла грамадзтва, але была апэратыўная рэакцыя ўлады, і таму пратэсты ўдалося збіць, — кажа Святлана Калiнкiна на Радыё Свабода. — Але шчыра скажу, я ўвогуле ня ўпэўненая, што нашыя людзі гатовыя выходзіць з пратэстам за нечыя інтарэсы. Маці салдатаў, які сёння ў арміі, каб выйшлі з пратэстам супраць дзедаўшчыны — гэта сумнеўна.

Ведаеце, гэта ўсё ж такі для беларусаў даволі абстрактныя мэты. Калі праблема тычыцца непасрэдна цябе, тваіх сяброў, тваёй сям’і, калі ты адчуваеш самога сябе пакрыўджаным — тады так. І вось менавіта гэта адбылося ўвесну, калі, я нагадаю, усё ж такі найбольш маштабныя акцыі былі нават ня ў Менску, а ў рэгіёнах.

Зараз Мікола Статкевіч і Беларускі нацыянальны кангрэс спрабуюць падняць Менск. Мне падаецца, на сённяшні дзень гэта апрыёры тупіковы шлях. Яны тэму дзедаўшчыны ў войску ўжо неяк спрабавалі ўкінуць у апошні вагон, каб хоць неяк апраўдаць пратэст, але атрымалася ўсё так скамечана, як атрымалася.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)