Общество
Генадзь Ланюк, Заўтра тваёй краіны

Калі Нацыянальны аэрапорт загаворыць па-беларуску

Дадаць беларускую мову ў сістэму інфармавання пасажыраў Нацыянальнага аэрапорта «Мінск-2», рэкламу турызму, славутасцяў, культурных каштоўнасцяў і нацыянальных асаблівасцяў беларусаў прапануюць падпісанты петыцыі на сайце «Удобный город». Яны гатовыя самі збіраць на гэта грошы.

Пад петыцыяй, якую грамадзяне збіраюцца накіраваць у ГУ «Нацыянальнае агенцтва па турызму» і Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый, стаіць ужо каля 180 подпісаў.

Падпісанты лічаць, што Нацыянальны аэрапорт «Мінск-2» з’яўляецца тварам краіны і таму павінен ставіцца з павагай да беларускай мовы — нацыянальнага багацця і адной з найвышэйшых каштоўнасцяў беларускага народа.

«Нацыянальны аэрапорт не якая-небудзь крама, а твар і брама Беларусі. Таму і падыход у афармленні і стаўленні да мовы павінен быць дзяржаўным, а не камерцыйна-спажывецкім, — адзначаецца ў петыцыі. — Існуюць шыльды на рускай, часам англійскай мове і ніводнага слова на роднай мове! ».

Грамадзяне просяць зрабіць так, «каб аэрапорт, якому плануецца надаць імя Скарыны, нашага першадрукара, меў асабісты твар, нейкае адрозненне ад рэгіянальных аэрапортаў Расіі».

Сярод прапаноў, выкладзеных у петыцыі, — дадаць беларускую мову ў сістэму інфармавання пасажыраў Нацыянальнага аэрапорта «Мінск-2», на табло з інфармацыяй аб рэйсах, дадаць у ролік пра Беларусь сапраўдную дату ўтварэння сучаснай незалежнай дзяржавы – 1990 год, а не 1994, як зараз.

Продолжение статьи читайте здесь.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)