Общество
Віктар Лістападаў, «Завтра твоей страны»

Калі чыноўнікі загавораць па-беларуску?

У Беларусі быццам бы ніхто не супраць беларускай мовы. Але сцвярджаць, што яе шануюць на высокім узроўні, не даводзіцца. Аднак эксперты адзначаюць: у беларускай мовы ёсць добрыя перспектывы, нягледзячы на тое, што асаблівай зацікаўленасці ў яе развіцці сённяшняе кіраўніцтва дзяржавай не выказвае.

Беларус найчасцей выбірае мову начальніка

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) заклікала маладых спецыялістаў карыстацца роднай мовай у сваёй прафесійнай дзейнасці.

«Сёлета, калі наша краіна адзначае 20-я ўгодкі незалежнасці, не цурайцеся роднай мовы вашых продкаў, карыстайцеся словам Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Кожны еўрапейскі бізнесовец ці навуковец не цураецца сваёй роднай мовы і штодня ёю карыстаецца. Дык будзем жа годнымі еўрапейцамі ў сваім стаўленні да тысячагадовай мовы нашых продкаў!» — адзначаецца ў звароце ТБМ.

Але відавочна, што ў час крызісу мова хутчэй за усё далёка не першае, пра што дбаюць маладыя людзі, будуючы сваю кар’еру. Тым больш, што начальнікаў – і малых, і вялікіх – яе лёс асабліва не турбуе. Беларус жа найчасцей за ўсё выбірае мову начальніка.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)