Общество
Тамара Савіч, Еўрарадые

«Калі чыноўніка на месцы няма – значыць, у гэтым ўзнікла дзяржпатрэба!»

Еўрарадые паспрабавала запісацца на прыем да віцэ-прэм'ера Тозіка.

Прыемнай маці з Оршы Алене Кашынай віцэ-прэм’ер міністр Анатоль Тозік адмаўляе ў прыеме трэці раз. Жанчыне то раяць напісаць пісьмовы зварот і спускаюць пытанні ніжэй па вертыкалі, то ўвогуле адмаўляюць без бачных прычын.

— Было нават такое, што нам абмежавалі кола пытанняў. Казалі, што тры пытанні для віцэ-прэм'ера — вельмі многа, давайце адно, — распавядае Еўрарадые Алена. Аднак і адно не даваць!

Напрыклад, жанчына хацела пацікавіцца ў Тозіка, чаму за лекі прыемным бацькам не вяртаюцца грошы.

Паводле закону “Аб зваротах грамадзян...” чыноўнік можа адмовіць у прыеме ў двух выпадках — калі такі прыем ужо быў ці калі перапіска з ім была спыненая.

— Перапіска з намі не сканчалася! А на прыеме, дзе б атрымалі поўны адказ, мы не былі, — кажа Алена Кашына.

Тэлефаную ў аддзел па звароце грамадзян Савета міністраў. Да Анатоля Тозіка карэспандэнта Еўрарадые не запісваюць, бо... няма графіка прыему на наступны месяц! Тут мне раяць падумаць, ці адносяцца мае пытанні да кампетэнцыі Анатоля Тозіка.

— А ў Мінздароўя вы звярталіся? У Анатоля Афанасьевіча (Тозіка. — заўв. Еўрарадые), канечне, пытанні і аховы здароўя, і спорту. Але есць міністры, якія курыруюць вашу сферу!

Аднак я хачу да Тозіка, тады ад мяне патрабуюць спачатку напісаць пісьмовы зварот — і “можа мае пытанне будзе разгледжана ў працоўным парадку”. І гэта пры тым, што ў законе “Аб зваротах грамадзян...” есць магчымасць вуснага звароту!

Спрабую запісацца да іншых чыноўнікаў. У адміністрацыі Фрунзенскага раена Мінска мяне без праблем запісваюць да... намеснікаў кіраўніка. Бо ў самога кіраўніка адміністрацыі “вельмі многа жадаючых патрапіць на прыем.

Прасцей за ўсе трапіць... да міністраў. Да прыкладу, каб запісацца да міністра энергетыкі, дастаткова тэлефанавання.

А што рабіць, калі чыноўніка на месцы няма ў гадзіны прыема? Такія выпадкі таксама былі! Аказваецца, трэба па-людску... да чыноўніка.

Мінгарвыканкам: "Проста па-людску сакратарка павінна была вам патлумачыць, каб вы пачакалі. Вам не могуць адмовіць у прыеме. Але калі прыйшлі і на месцы няма — значыць, у гэтым узнікла дзяржаўная патрэба!"

У Камітэце дзяржкантролю мне тлумачаць, што калі чыноўніка няма на месцы ў дзень прыему — гэта парушэнне:

— Можна звярнуцца ў вышэйстаячую арганізацыю, і тады да чыноўніка будзе прымененыя дысцыплінарныя меры.

Толькі паскардзіцца на віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка нельга. У прэм'ера Міхаіла Мясніковіча таксама няма графіку прыему на наступны месяц.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)