Общество

Калі беларуская медыцына за планамі і паказчыкамі ўбачыць пацыента

І як нацыянальная еднасць спрыяе рэфармам аховы здароўя ў Грузіі.

Прыкладна па 300 долараў выдаткоўваюць на ахову здароўя аднаго чалавека ў Беларусі і ў Грузіі. Пытанне ў тым, на якія патрэбы яны ідуць, — пра гэта лекар анестэзіёлаг-рэаніматолаг адной з мінских клінік Андрэй Вітушка,які толькі што пабываў у Грузіі у межах праграмы «Дэцэнтралізаванае шырокае прыняцце рашэнняў, электронны ўрад, прыватызацыя», зладжанай Школай маладых менеджэраў публічнага адміністравання (SYMPA).

— Андрэй, калі параўноваць узровень грузінскай і беларускай медыцыны, то атрымліваецца...

— Ёсць такі аб’ектыўны паказчык – чаканая працягласць жыцця падчас нараджэння. Ён выкарыстоўваецца для характарыстыкі стану аховы здароўя ў краіне. Дык вось па гэтаму паказчыку мы з Грузіяй знаходзімся дзесьці на адным узроўні. Праўда, там нараджальнасць лепшая, чым у нас.

З іншага боку смяротнасць дзяцей да пяці год у Грузіі нашмат вышэй, чым у Беларусі. А смяротнасць грузінскіх жанчын пра нараджэнні дзяцей — 31 выпадак на 100 тысяч родаў. Для параўнання, у Польшчы каля 5. У нас, па афіцыйнай статыстыцы, такіх выпадкаў у мінулым годзе не было.

Пряцяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)