«Калі афіцыйна атрымоўваць гранты з-за мяжы, то каля 70% ты павінен аддаць дзяржаве»

Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб назваў здрадай тое, што літоўскі бок перадаў афіцыйнаму Менску інфармацыю па рахунках.

– Сёньня ў Беларусі існуе такі парадак. Калі нейкае грамадзкае аб'яднаньне хоча і мае магчымасьць атрымаць гранты з-за мяжы, то атрымліваецца так, што, калі афіцыйна гэта ўсё рабіць, то каля 70% гэтых грантаў ты павінен аддаць беларускай дзяржаве. А зь іншага баку, грантадаўцы, калі ведаюць, што так адбываецца, ня хочуць даваць гранты на ўмацаваньне дзяржавы, на ўмацаваньне беларускага рэжыму.

І гэтыя грамадзкія аб'яднаньні, іх лідэры, знаходзяцца ў такім стане – ці браць неафіцыйна, займацца гэтай дзейнасьцю, ці наогул не займацца. У такім стане апынуўся і праваабарончы цэнтар «Вясна». Літва ведае ўмовы, у якіх працуюць грамадзкія аб'яднаньні Беларусі. Мне здаецца, гэта проста здрада. Хто і як гэта зрабіў, я ня ведаю.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)