Ізабэль Аджані
Дачка алжырскага аўтаслесара і нямецкай хатняй гаспадыні вырасла ў эмігранцкім квартале паўночнай Францыі і прызвычаілася дабівацца ўсяго толькі ўласнай працай. У 16 год Ізабэль, не маючы ніякай акцёрскай адукацыі, ужо іграла галоўную ролю ў вядомым тэатры «Комеди Франсе». Калі Аджані скончыла школу, тэатр прапанаваў ёй кантракт на дваццаць год, і яна, не задумваючыся... адмовілася. Ізабэль ўжо чакала роля ў кіно, дзе 19-гадовая актрыса павінна была іграць 33-гадовую жанчыну.
Так у свае дваццаць Аджані стала на радзіме зоркай першай велічыні. Яе фота рэгулярна з’яўлялася на вокладках часопісаў, а вось пра асабістае жыццё актрыса не распаўсюджвалася. І тым не менш вядома, што Ізабэль ніколі не брала шлюб, але мае двух дзяцей: бацькам першага з’яўляецца аператар Бруна Нюітэна, другога — англійскій акцёр Дэніэл Дэй-Льюіс.
Не раскрывае спадарыня Аджані і сакрэтаў сваёй выдатнай формы, сцвярджаючы, што не робіць для гэтага нічога. Аднак тыя, хто бачыў аголеную 49-гадовую Ізабэль у фільме “Каралева Марго”, адносяцца да слоў актрысы з вялікім недаверам.
Читайте еще
Избранное