Івейскі раён стаў галалёднай пасткай на трасе Мінск-Гродна (фота): фуры ў кюветах

Пільная ўвага на дарогах! Адрэзкі галалёду ўяўляюць страшную небяспеку.

24 снежня каля 10-й ранку дожджык ператварыў аўтадарогу «Мінск-Гродна» у ледзяную пастку на кавалку ў раёне Іўя. Увагу кіроўцаў прысыпляла тое, што ад Менску да Іўя траса была абсалютна сухой і камфортнай. А вось кавалак дарогі на Івейшчыне, працягласцю прыкладна 9 кіламетраў, стаў коўзанкай.

У выніку адна фура «склалася» і не змагла працягваць рух. Другая вылецела ў кювет. А гружаны кілбасамі мікрааўтобус перакуліўся на ўзбочыне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)