Іван Доўбаш: «Калі я тэрарыст-смяротнік, чаму я жывы і не арыштаваны?»
Іван і Аляксей Доўбашы, якіх з падачы расійскага сайта Lifenews называюць выканаўцамі тэрактаў у Брусэлі, выйшлі на сувязь з Еўрарадыё.
Аляксей Доўбаш, старэйшы з двух братоў
— Калі мы смяротнікі, чаму мы цяпер жывыя? Калі мы тэрарысты, чаму нас не арыштавалі? — абураецца Іван Доўбаш.
Ураджэнец Беларусі сцвярджае, што абвінавачванні ў тэрарызме на яго з братам пасыпаліся з 14 сакавіка. З гэтай нагоды хлопцы нават звярнуліся ў бельгійскія спецслужбы.
— Нам адказалі, што ім пра гэта нічога не вядома і прэтэнзій да нас няма, — перадае гутарку з бельгійскімі спецслужбамі Іван Доўбаш.
— У мяне няма праблем з бельгійскай паліцыяй, я спакойна перасоўваюся па Еўрасаюзе. У паліцыі мне сказалі, што інфармацыя пра маю датычнасць да тэрактаў — лакальныя плёткі, і яны на іх не звяртаюць увагі” — кажа Аляксей Доўбаш, якога сайт Lifenews са спасылкай на ФСБ Расіі назваў баевіком Ісламскай дзяржавы.
Аляксей Доўбаш — злева
Інфармацыя пра датычнасць Аляксея да тэрактаў стала шокам для яго гомельскіх сяброў. Доўбаш часта прыязджае ў горад над Сожам да бабулі. Ён сапраўды прыняў іслам, але, як кажуць прыяцелі Доўбаша, з’яўляецца «добрым хлопцам». Мясцовыя байкеры называюць яго мянушкай «Лёха Француз».
Читайте еще
Избранное