Ірына Васіленка

На Паралімпіядзе ў Пекіне беларуская плаўчыха Ірына Васіленка збіраецца толькі перамагаць. Дзеля гэтай паездкі спартсменка нават перавялася на завочнае аддзяленне Дзяржаўнага інстытута кіравання сацыяльных тэхналогій пры БДУ. Пакуль 20-гадовая плаўчыха сёмая ў свеце ў брасе на "сотцы" і дзевятая на такой жа дыстанцыі на спіне і "дзвюхсотцы" комплексам.

А яшчэ Ірына — сапраўдная прыгажуня. Нездарма газета “Прессбол” назвала яе ў ліку прэтэндэнтак на званне “Каралева спорту-2007”. І няхай сама спартсменка не можа ўбачыць усіх фарбаў свету, затое навакольныя без цяжкасцяў разглядзяць прыгажосць дзяўчыны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)