Інтэрвію з забароненым гуртом

Прайшоў год пасьля новага рэлізу сьпісу забароненых, у які былі ўнесеныя 57 творцаў. І па вясьне 2012 сьпіс пачынае набухаць новымі імёнамі. Падрабязнасьці сэрыялу «Вы ж і самі ўсё разумееце» новыя імёны распавялі ў размове з Generation.by.

Узялі маленькую «гантэльку» і раскацілі

Арганізатары патэлефанавалі за суткі і сказалі: такая сытуацыя, што альбо зусім канцэрту ня будзе, альбо ён пройдзе без нас.

Я ляжаў дома, і мы сарваліся ўжо ехаць у клюб, размаўляць. Але абмеркавалі — і стала зразумела, што ў гэтым няма сэнсу. Узялі маленькую «гантэльку» і раскацілі.
На наступны дзень арганізатары тэлефануюць: ці зможаце вы нармальна зайграць, калі ўсё ж пытаньне вырашыцца? Але пытаньне не вырашылася.

Яны паехалі вырашаць «што, чаму і як, ці можна зрабіць, ці не». Нават казалі, што некаторых людзей там турбавалі сур'ёзных. Але не такія яны аказаліся, падобна, і сур'ёзныя. Што там былі за такія людзі, нам не цікава. Мо які Валодзя са Жлобіна, Міша з Растову. Кожны ж там, бліна, сур'ёзны чалавек, які сядзіць і гаворыць: «Я тут вырашаю».

Працяг матэрыялу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)