Общество
Уладзімір Някляеў, Facebook

«І ўрэшце рэшт перамогуць яны, а не тыя, хто вырашыў пакараць іх за патрыятызм»

Гэтыя хлопцы - першыя парасткі сапраўды беларускага, а не савецкага войска. У іх вачах, на іх юначых тварах тое, на што многія з нашых суайчыннікаў пачалі забывацца: годнасць!

І ўрэшце рэшт перамогуць яны, а не тыя, хто вырашыў пакараць іх за патрыятызм, за адкрыта выяўленую любоў да Бацькаўшчыны.

Жыве Беларусь!
І жыве яна ў беларусах...

Што затужылі,
воi, мужчыны?
Волi ўдыхнулi — i дух заняло?
Як там i што там нi стане з Айчынай —
Горай не будзе, бо лепш не было.

Шлях свой зблукала Айчына ў трох соснах,
Збегала шлях чаўнаком, нiбы ў кроснах,
Кiдаючы невiдушчы народ
З пасткi на захадзе ў пастку на ўсход.

Можа, вiдушчымi стануць нашчадкi?

Шляху няма. Нi канца, нi пачатку.
Прывiдам — у пустату з пустаты —
Рвецца Пагоня з дзяржаўнай пячаткi,
Непадкаваныя б’е капыты.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)