Гурневiч: «Той, хто рыхтаваў загадку – звычайны невук, які нават не паклапаціўся пра дэталі»

Вядомы журналiст – пра чаканыя высновы.

– Па колькасці розных фэйкаў і маніпуляцый брыфінг 14 чэрвеня б’е шматлікія рэкорды, – пiша Дзмітры Гурневiч. – Закарцела даведацца больш пра гераіню палітычнай загадкі, якая там прагучала. Высновы чаканыя. Той, хто рыхтаваў загадку – звычайны невук, які нават не паклапаціўся пра дэталі.

«Эта женщина живет в одной из европейских стран. Призвала не платить налоги, не признавать нелегитимное правительство, призвала армию переходить на свою сторону, а также начала создавать не только альтернативное правительство, но и альтернативные посольства своей страны. Как вы думаете, кто это?» – так гучала загадка.

Ну, па-першае, ніякіх пасольстваў Моніка Унгер не стварала, гэта ўжо фантазіі ад аўтара загадкі. Сапраўды, аўстрыйцы прысудзілі 14 год за антыдзяржаўную дзейнасць. А цяпер рэшта, якую абмінуў аўтар сцэнару брыфінга:

- Унгер не тое, што заклікала не прызнаваць уладу ў Аўстрыі, яна абвясціла сябе прэзідэнткай неіснуючай дзяржавы – «Федэрацыі Аўстрыя».

- Яна не абвінавачвала ўлады ў фальсіфікацыі выбараў, бо проста ніколі ў іх не ўдзельнічала. Нафіга ёй выбары, калі ў яе цэлая краіна. Яна проста лічыла Аўстрыю «несвабодным грамадствам капіталу, якое душыць асобу», таму хацела замяніць суддзяў, банкіраў і чыноўнікаў на сваіх людзей.

- У яе арганізацыі «Staatenbund» было каля 2700 чалавек і яна была падобнай да так званых «грамадзян Рэйху» – людзей, якія жывуць у Нямеччыне і дагэтуль не прызнаюць законнасць ФРГ, лічачы сябе грамадзянамі Германскага Рэйха.

- Сябры яе арганізацыі атрымалі пашпарты, у тым ліку дыпламатычныя, аўтамабільныя нумары неіснуючай дзяржавы, ліцэнзіі на камерцыйную дзейнасць, запісы ў рэестры аб уласнасці (прадала іх на 40 тысяч еўра) і збіралі грошы на ваенны пераварот.

- З просьбай пемагчы ў перавароце ваеннай падтрымкай яна звярнулася да Ўладзімера Пуціна.

Ёсць аналогіі? Адказ як у тым меме з піратам: Well Yes, But Actually No. Зразумела, з гэтымі дэталямі загадка б страціла усю інтрыгу і шарм.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.9 (оценок:62)