Гуркоў стварае лінейку адзення

11-разовы чэмпіён свету па муай-тай і удзельнік гурту «BRUTTO» Віталь Гуркоў выклаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук такое фота.

Фота з Фэйсбука Гуркова

Як высветліла «Наша Ніва», гэтая саколка — першы крок да ўласнага брэнда адзення ад Віталя Гуркова.

«Ідэя нарадзілася сама сабой, гэта толькі пачатак, — сказаў нам Гуркоў. — У хуткім часе хачу выпусціць спартовую лінейку адзення, адкрыць краму ў адным з гандлёвых цэнтраў Мінска».

Што да першага прынта, то Гуркоў яго распрацоўваў сам.

«Жыццё падказала мне задуму. Атрымалася вельмі канцэптуальна, мне здаецца, сімвалічна. Твар Народнага чэмпіёна — першага спартоўца, чэмпіёна свету, які пачаў прасоўваць беларускую мову праз тэлебачанне… Гэта павінна было стасавацца таксама з нечым эпахальным, напрыклад, са шрыфтам першай беларускай газеты», — сказаў Гуркоў, маючы на ўвазе «Нашу Ніву».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)