Комментарии
Аляксандр Кур’яновіч, Новы час

Грукат капытоў…салаўя, альбо як змагацца з расійскімі гарлахвацкімі

Шчыра прызнацца, першая частка назвы гэтага разважання ў выглядзе трохі перафразаванага выказвання знакамітага Генрыха Гётэ з’явілася не па ўласнай ініцыятыве.

А з нагоды публікацыі ў далёкім 1926 годзе ў адным з майcкіх нумароў «Савецкай Беларусі» ананімнага артыкула «Ці мае беларускі народ права на сваю мову і культуру?».

Гэта быў не проста артыкул, а афіцыйны адказ ЦК КПБ на скаргі ажно ў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК) СССР з боку жыхара Полацка. Як высветліліся неўзабаве, былы настаўнік за подпісам «Белорус» накіраваў ў вышэйшы агульнасаюзны орган улады ліст, у якім ён жаліўся на «перегибы» і нібыта жорсткі характар беларусізацыі на месцах. Аўтар ліста ў абразлівай форме сцвярджаў, што аніякай беларускай мовы не існуе, што Янку Купалу і Якуба Коласа, якіх падтрымліваюць «местные шовинисты», нельга параўноўваць з расійскімі літаратурнымі геніямі.

Адказ ЦВК СССР з патрабаваннем разабрацца с сітуацыяй ігнараваць беларускія рэспубліканскія ўлады не маглі…

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)