Гродна: Маёўка ад Беларускага незалежнага прафсаюза

Маёўкай адзначылі сябры суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза адкрытага акцыянернага таварыства “Гродна Азот” дзень барацьбы працоўных за свае правы.

Сябры прафсаюза разам з сем’ямі правялі Першамай на беразе возера Белае, што знаходзіцца недалёка ад Гродна. Прыхільнікі незалежнага прафсаюзнага руху абмеркавалі сітуацыю,што склалася ў адносінах паміж дзяржавай і незалежнымі прафсаюзамі.Як зазначыў старшыня арганізацыі Сяргей Антусевіч, гэты дзень ва ўсім свеце адзначаецца як дзень салідарнасці працоўных у барацьбе за свае правы. Аднак, на Беларусі, падчас кіравання краінай Аляксандра Лукашэнкі, адбылася пэўная падмена паняццяў:

— Гэта дзень салідарнасці парцоўных. Па ўсім свеце ён так і застаўся днём салідарнасці працоўных. У нас ён поўнасцю прыватызаваны ўладаю і шкада, але ў нас толькі афіцыйныя, дзяржаўныя прафсаюзы могуць нейкім чынам нешта выказваць. Фармат нам гэтай маёўкі падказала жыццё.

На працягу апошніх гадоў пад ціскам адміністрацыі прадпрыемства "Гродна Азот" шэрагі арганізацыі пакінулі сотні сяброў. Аднак, незалежны прафсаюз, негледзячы на ціск і пераслед з боку ўладаў, па - ранейшаму застаецца адзінай незалежнай арганізацыяй ў рэгіёне, якая легальна дзейнічае на вытворчасці і абараняе правы працоўных.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)