Общество
Eolonir

Грамадзкі рэпартаж зь Дня Волі

Напярэдадні шэсьця на Дзень Волі беларускі партал грамадзянскай журналістыкі iBelarus.net запусьціў магчымасьць ствараць інтэрактыўныя мапы падзеяў. Прасьцей кажучы, зараз які-заўгодна карыстальнік Сеціва можа паўдзельнічаць у асьвятленьні мітынгу дваццаць пятага сакавіка. Абсалютна любы. Рэгістрацыі на сайце не вымагаецца.

Уласна мапа знаходзіцца вось тутака, там жа і караценькая інструкцыя. Карыстацца з прылады надзвычай проста: галоўнымі інструмэнтамі зьяўляюцца маркэры (якімі можна пазначаць месцы з даданьнем камэнтару пра тое, што тамака адбываецца) ды лініі (можна пазначаць кірункі). Наведвальнікі, што прыйшлі пазьней, могуць рэдагаваць усе пазначкі, нанесеныя да іх. Такім чынам, спрацоўвае прынцып ангельскай Вікіпэдыі: чым болей людзей працавацьмуць над мапай, тым больш дакладнымі будуць вынікі.

Падобны прынцып грамадзкага рэпартэрства новы для Беларусі, але ў краінах ЭЗ яго шырока выкарыстоўваюць, каб супольна асьвятляць у тым ліку й масавыя падзеі. Журналісты тамтэйшых традыцыйных СМІ таксама паслугуюцца ім як крыніцай інфармацыі для аналізу, бо сто непрафэсыяналаў, што працуюць над мапай, могуць здабыць інфы непараўнальна болей, чым некалькі прафэсыйных рэпартэраў, калі гутарка вядзецца, прыкладам, пра шэсьці.

І яшчэ да Дня Волі: блогер thorindwarf выклаў на minsk_by сьпіс парадаў для тых, хто пойдзе на шэсьце. Некаторыя зь іх, як мне падаецца, сэнсу не пазбаўленыя, але рэакцыя блогераў была збольшага адмоўнай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)