Гісторыя пра тое, як гаварыць з дзецьмі пра пратэсты

Як гаварыць з дзецьмі пра рэвалюцыю з дапамогай кніг і кіно? Расказвае дзіцячая пісьменніца Марыя Бяршадская.

З вясны 2020 года па беларускіх вуліцах ездзяць аўтазакі і вадамёты, з вуліц знікаюць людзі, да кагосьці сілавікі прыходзяць проста дадому.

За ўсім гэтым назіраюць нашы дзеці. У школах праводзяцца інфармацыйныя гадзіны: вучняў папярэджваюць пра тое, каб яны ўнікалі масавых мерапрыемстваў. Некаторыя бацькі імкнуцца цішэй абмяркоўваць сітуацыю на кухнях, каб іх дзеці потым «не ляпнулі чаго-небудзь лішняга».

Але чым больш замоўчваюць дарослыя тэму пратэстаў у краіне, тым цікавейшай яна становіцца для пакалення беларусаў, якія падрастаюць.

Як гаварыць з дзецьмі пра рэвалюцыю з дапамогай кніг і кіно? Пра гэта і не толькі разважае госця праграмы «Неверагодныя» на Еўрарадыё, дзіцячая пісьменніца, сцэнарыстка і выкладчыца літаратуры Марыя Бяршадская:

Марыя скончыла сцэнарны факультэт УДІКа (ВГИКа), працавала сцэнарысткай на дзіцячай праграме «Вуліца Сезам», пісала сцэнары для мультфільмаў і дакументальных тэлепраграм; аўтарка серыі кніг «Вялікая маленькая дзяўчынка» і зборнікаў дзіцячых вершаў. Кнігі перакладзены на кітайскую, в’етнамскую і чэшскую мовы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(14)