Общество

Сямён Печанко

Гісторыя аднаго фота: «Там, дзе было цела Каліноўскага. Усе пра тое ведалі»

У рубрыцы «Гісторыя аднаго фота» – здымак з гары Гедыміна ў Вільні, зроблены 30 год таму.

Фота vytoki.net

На сайце грамадскага вэб-архіву «Вытокі» гэтае фота падпісанае наступным чынам: «Талакоўцы ля сцяны на гары Гедыміна ў Вільні, сакавік 1989 года. «Там, дзе было цела Каліноўскага. Усе пра тое ведалі, Лявон Луцкевіч апавядаў», – каментуе фотаздымак Святлана Радкевіч (удзельніца «Талакі» – С.)».

Праз трыццаць гадоў, як было зроблена гэтае фота, Кастусь Каліноўскі будзе перапахаваны ў Вільні. Адбудзецца гэта 22 лістапада. Урачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды ў літоўскай сталіцы працягнуцца 23 і 24 лістапада.

З праграмай мерапрыемстваў можна азнаёміцца тут.

Папярэдні выпуск: «Поиграй с нами, Дэнни». Что стало с сестрами-близнецами из «Сияния»