Дзе і як будуць хаваць Каліноўскага ў Вільні. Праграма мерапрыемстваў

«Паўстанцкі ланцуг», гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем і іншыя мерапрыемствы запланаваны на гэтыя тры дні, калі ў Вільні будуць хаваць паўтанцаў.

Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863-1864 гг. інфармуе грамадства пра папярэдні план мерапрыемстваў.

22 лістапада, пятніца

10.00 –11.30 – Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход свабодны).

12.00 – Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).

13.20 – Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.

14.00 – Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы.

20.00 – Канцэрт гурта «Dzieciuki» у музычным тэатры Legendos Klubas (Kalvarijų g. 85)

23 лістапада, субота

11:00 – Грэка-каталіцкае богаслужэнне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B);

13:00 – Сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі*

16:00 – «Містэрыя»: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысвечаны паўстанню 1863-1864 гг.*

18:00 – "Паўстанцкі ланцуг". Жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы*

* -  Час можа ўдакладняцца. Месца будзе агучана неўзабаве.

24 лістапада, нядзеля

12:00 – Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за спачын паўстанцаў 1863-1864 гг. у касцёле Св. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17)

14:00 – 16:00 – Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёла Св.Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17)

Сачыць за апошняй інфармацыяй можна на старонцы ў Фэйсбуку.

Неўзабаве распачне працу адмысловы сайт.

Па ўсіх прапановах і за дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па адрасу:  kalinouski2019@gmail.com.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.8 (оценок:16)