Гілары Клінтан: «Наста Палажанка не спужалася»

20-гадовая Наста Палажанка стала першай беларускай, узнарагоджанай прэстыжнай Міжнароднай жаночай прэміяй за мужнасьць, якую Дзяждэпартамэнт ЗША прысуджае штогод 10 жанчынам розных узростаў і нацыянальнасьцяў.

Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла 8 сакавіка ў Вашынгтоне.

Гілары Клінтан, якая ўручала ўзнагароды, выказала шкадаваньне ў сувязі з тым, што Наста Палажанка і Ёані Санчэз з Кубы ня здолелі прыехаць на цырымонію, бо ўлады іх краінаў ім гэтага не дазволілі. Клінтан сказала:

”Наста Палажанка зь Беларусі жыве ў складаны час. Краіна ў цэнтры Эўропы дагэтуль прыгнятае свой народ, фальсыфікуе выбары, самым жорсткім і брутальным чынам зьнявольвае палітычных апанэнтаў, каб іх папалохаць. Але яна не спужалася і выказала сваю пазыцыю.”

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)