Спорт

Сяргей Кайко, Новы час

«Гэту каманду чакае вялікая будучыня». Як зборная Беларусі ператвараецца ў футбольнага «карліка»

Нашы футбалісты пацярпелі пяць параз запар з агульным лікам 3:15, але ад іх нельга патрабаваць чагосьці большага.

23 гады таму, у верасні 1998-га, зборная Беларусі прымала дома каманду Даніі. Матч як матч — скончыўся бляклай нічыёй 0:0, пра яго даўно б забыліся, але ж памятаюць. Урэзалася гульня ў калектыўныю свядомасць адной цікавай акалічнасцю.

Пасля фінальнага свістка трэнерскі штаб беларусаў на чале з чэмпіёнам-1982 Міхаілам Вяргеенка радаваўся так, нібыта нашы хлопцы толькі што перамаглі на чэмпіянаце Еўропы. Шырокія ўсмешкі, шчыльныя абдымкі — шчасце як яно ёсць.

Гэтая шчырая весялосць патрапіла ў тэлеэфір, і шмат каго здзівіла. Як гэта: хатнія 0:0 з не самым магутным супернікам — і радасныя скокі да столі? Журналісты тады знялі добрую габлюшку са зборнай за несуразмерныя эмоцыі з шэраговай нагоды, і гісторыя памалу сышла з мэйнстрыму.

Сышла — каб яскрава ўспомніцца зараз, паўтарыцца ў выглядзе ці то трагікамедыі, ці то фарсу. Альбо — увага — у выглядзе слушнага ўспрымання навакольнай футбольнай рэчаіснасці.

Сёння ў нашай зборнай — пяць параз запар. З агульным лікам 3:15. На фоне агульнага заняпаду футбольных спраў і харавога вылету клубаў з еўракубкаў ужо ў першых кваліфікацыйных раўндах.

Карацей, усё дрэнна. Аднак жа рыторыка — зусім не пахавальная. Хутчэй наадварот.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(6)