Общество
Руслан Гарбачоў

«Гэта падзея прарывае культурніцкую блакаду вакол нашай краіны і літаратуры»

Літаратары Уладімір Някляеў і Віктар Марціновіч у экспрэс-каментары «Салідарнасці» далі ацэнку прысуджэнню Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч.

– У нас вельмі мала такіх з’яў, мы жывем у адмоўным духоўным полі, у псіхалагічна-цяжкой атмасферы, таму гэта сапраўднае свята, – адзначыў Уладзімір Някляеў . – Гэтая прэмія невыпадковая. Алексіевіч прайшла вельмі складаны шлях. Яе апошняя кніга «Час сэканд-хэнд» – тытанічная праца, добра што яна ацэненая. Яшчэ ў самым пачатку, калі Святлана Алексіевіч толькі пачала ствараць дакументальна-мастацкую прозу, ёй прарочылі вялікі поспех, бо яна намацала аголены нерв часу. Яна малайчына, яна гэта заслужыла і я яе шчыра віншую.

Віктар Марціновіч лічыць, што першае ў гісторыі прысуджэнне Нобелеўскай прэміі прадстаўніку Беларусі будзе мець вялікае значэнне для краіны.

– Гэта падзея прарывае культурніцкую блакаду вакол нашай краіны і літаратуры. Я не чуў, каб у апошняе дзсяцігоддзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымоўвалі, напрыклад, рускія пісьменнікі. Гэта падзея прыцягвае да нас сусветную ўвагу. Кожны беларускі твор, кожны беларускі пісьменнік, якому пашчасціла тварыць і пісаць сёння, робіцца вельмі цікавым для усіх. Гэта вельмі добра, – сказаў «Салідарнасці» Віктар Марціновіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)