Политика

«Гэта ганьба для прэзыдэнта Лукашэнкі»

Падчас размовы з былым прэзідэнтам Украіны наконт выбараў, якія неўзабаве адбудуцца ў гэтай краіне, карэспандэнт Радыё Свабода спытаў «белавескага зубра», ці кантактуе той са сваім «саўдзельнікам» Станіславам Шушкевічам.

-- Можа, вы ня ведаеце, што пэнсія ў Станіслава Шушкевіча згодна з указам прэзыдэнта Лукашэнкі, складае каля паўтара даляра ЗША. А ў вас якая пэнсія? – пацікавілася Радыё Свабода

-- У мяне няма пэнсіі былога прэзыдэнта. Вярхоўная Рады і прэзыдэнты Кучма і Юшчанка нічога не зрабілі, каб была ўсталяваная прэзыдэнцкая пэнсія. Я атрымліваю пэнсію народнага дэпутата Ўкраіны.

-- Гэта больш, чым паўтара даляра?

-- Значна больш. 19 тысяч грывень (каля 2 300 даляраў – заўвага «Салідарнасці»). Можна жыць, уласна кажучы.

-- А як вы ацэньваеце, што ў Шушкевіча паўтара даляры?

-- Я лічу, што гэта ганьба для прэзыдэнта Лукашэнкі. Ён ганьбіць ня толькі прозьвішча Шушкевіча, ён ганьбіць дэмакратыю, узровень культуры ўлады, паводзіць сябе некарэктна ў адносінах да Шушкевіча. Гэта зьдзек, на мой погляд, Шушкевічу трэба адмовіцца

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)