Гэнік Лойка атрымаў пяць сутак за флэшмоб у Дзень роднай мовы
Вядомы скульптар асуджаны за «несанкцыянаванае пікетаванне». Такім чынам суд акрэсліў яго дзеянні па ўшанаванні роднай мовы.
Актывіст зладзіў флэш-моб на ганку гімназіі №4 ранкам, разгарнуўшы транспарант з надпісам «Віншуем з Міжнародным днём абароны роднай мовы. Гімназія №4 была апошняй беларускамоўнай школай».
– Прысуд нечакана жорсткі. Суддзя Людміла Лаппо не задаволіла просьбу аб прадастаўленні перакладчыка, і ўвогуле адрэагавала на беларускую мову вельмі нервова, – распавяла «Салідарнасці» падрабязнасці праваабаронца цэнтру «Вясна» Наста Лойка. – Калі Гэнік пачаў адказваць на пытанні суддзі па беларуску, яна перапыніла яго, і пачала апытваць міліцыянераў, якія праводзілі затрыманне. Калі адвакат пажадала апытаць аднога з сведкаў па-беларуску, суддзя забараніла гэта рабіць. I ўвогуле зрабіла адвакату заўвагу, якую занеслі ў пратакол.
Нагадаем, сёння беларусы адзначаюць Сусветны дзень роднай мовы, які зацверджаны ЮНЭСКА ў 1999 годзе.
Читайте еще
Избранное