Гарадзенскі журналіст галадаў за кратамі пяць дзен

У нядзелю раніцай у Горадні на волю выйшаў Ігар Банцар — журналіст, актывіст апазыцыйнага Саюзу палякаў. Пяць дзён за кратамі ён праводзіў сухую галадоўку і страціў за гэты час восем кілаграмаў вагі.

Цяпер Ігар дома і чытае ў інтэрнэце аб тым, як людзі выходзяць з галадоўкі, каб аднавіць здароўе, чытае парады лекараў. Ён спадзяецца 23 чэрвеня прыйсці да Ленінскага раённага суду, дзе працягнецца закрыты працэс над ягоным калегам Анджэем Пачобутам, які ўзначальвае Галоўную раду Саюзу палякаў, і якога судзяць за яго журналісцкую дзейнасць.

Ігара Банцара затрымалі міліцыянты ранкам 14 чэрвеня, калі ён выйшаў з дому, каб паехаць да Ленінскагу суду — да пачатку працэсу над Анджэем Пачобутам. Ігара пратрымалі суткі ў ізалятары, на наступны дзень даставілі ў пастарунак, дзе суддзя Ксенія Стасюкевіч пакарала яго пяцідзённым арыштам быццам бы за нецэнзурную лаянку.

За кратамі Ігара пасадзілі ў камеру на чатыры чалавекі, затым вырашылі дадаць яшчэ двух. Журналіст мусіў выказаць пратэст начальніку міліцэйскага ізалятару: па-першае, ён праводзіць сухую галадоўку, астатнія арыштанты ежу прымаюць, ды яшчэ паляць, з двума новымі камера будзе перапоўненай. Пасьля гэтага яго змясьцілі ў асобную камеру, дзе ён быў адзін.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)