Ганна Шарэвіч

“Шахматнай каралевай краіны” называюць беларускую шахматыстку Ганну Шарэвіч. І нездарма. Трохразовая чэмпіёнка Беларусі ўжо ў 20 гадоў стала самым юным грасмайстрам у гісторыі беларускіх жаночых шахмат.

Аднак Ганна — не толькі выдатная спартсменка. Часам да яе тытулу дадаюць таксама званне “шахматны секс-сімвал сусветнага маштабу”. Нездарма газета ”Прэсбол” назвала яе ў ліку прэтэндэнтак на званне “Каралева спорту-2007”. Прычым можна лічыць, што гэтая перамога ў яе ўжо практычна ў кішэні — некалькі тыдняў таму Ганна заваявала гэтае званне ў міні-конкурсе падчас дабрачыннай акцыі “Спартсмены — дзецям”, якая адбылася ў клубе “Авертайм”. Дзеля гэтага ёй прыйшлося прадэманстраваць танец жывата, праспяваць і... прынародна распрануцца. Застаўшыся ў адной бялізне, Ганна дала зразумець, што і ў асноўным чэмпіянаце, якія адбудзецца ў канцы года, яна зробіць усё магчымае, каб называцца не толькі шахматнай каралевай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)