Ганна Нятрэбка

Перш чым заспяваць на опернай сцэне, Ганна Нятрэбка трапіла туды ў якасці прыбіральшчыцы. Менавіта такая праца ў Марыінскім тэатры Санкт-Пецярбурга чакала маладую дзяўчыну з Краснадара. Аднак ужо праз некалькі год Ганна стаяла на сцэне як спявачка. Нават незакончаная кансерваторыя, якую прыйшлося кінуць з прычыны вялікай запатрабаванасці, не перашкаджала ёй рэгулярна ўпрыгожваць галоўныя оперныя пляцоўкі свету.

Гледзячы на Ганну, пачынаеш разумець, чаму яе называюць оперным секс-сімвалам. Нядаўна спявачцы нават прапанавалі зняцца ў фільме, дзе Ганну чакала любоўная сцэна з вядомым галівудскім акцёрам. Тая адмовілася. Маўляў, не спадабаўся сцэнарый.

Што ж тычыць асабістага жыцця, то оперная дзіва зараз свабодная — не так даўно яна рассталася са сваім сябрам — оперным італьянскім спеваком Сімонэ Альбергіні.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)