Общество
Васіль Гальчанюк

«Галоўнае, што пра можна сказаць пра Віктара Івашкевіча: ён жыў для Беларусі»

Палітык і доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў адзначыў, што Віктар Івашкевіч, якога ў чацвер не стала, усё сваё жыццё прысвяціў Беларусі.

– Віктар быў маім сябрам і паплечнікам у працы, – сказаў «Салідарнасці» Валянцін Голубеў. – Віця быў цэльным, моцным чалавекам, які прысвяціў усё сваё жыццё барацьбе за незалежнасць Беларусі, таму, каб яна развівалася па дэмакратычнаму шляху.

Ён быў адным з заснавальнікаў БНФ. Ад пачатку і да таго моманту, як Фронт дзейнічаў актыўна, ён быў кіраўніком Управы БНФ. Арганізацыя ўсіх мерапрыемстваў (дэманстрацый, мітынгаў, сустрэч) у Мінску і не толькі да сярэдзіны 90-х – яго работа.

Віктар вельмі актыўна супрацоўнічаў з прадстаўнікамі рабочага руху Беларусі. Ён быў галоўным рэдактара газеты «Рабочы».

Віктар запомніўся рашучасцю, мэтанакіраванасцю, уменнем ладзіць з людзьмі, непадкупнасцю, непахіснасцю. Ён ні разу, хоць у нечым, хоць на кроплю не здрадзіў нацыянальным інтарэсам.

Віктар ведаў, што ён хворы, але паміраць не збіраўся, ён збіраўся жыць, працаваць. Галоўнае, што пра яго можна сказаць: Віктар жыў для Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)