Политика
Кастусь Бандарук, «Радыё Рацыя», фота «Наша Ніва»

Фёдар Мірзаянаў двойчы адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні

Бацькі і бабуля Фёдара Мірзаянава наведалі сына і ўнука ў калоніі «Воўчыя норы» у Івацэвіцкім раёне, дзе ён адбывае пакаранне за удзел у акцыі 19 снежня. Яны паведамілі, што Фёдар трымаецца мужна, не скардзіцца, хаця умовы утрыманьня – вельмі цяжкія.

Яго спрабуюць схіліць напісаць прашэнне аб памілаванні, аднак Фёдар адмаўляецца:

— Калі мы прыехалі, нам прыйшлося вельмі доўга чакаць. Ён трымаецца добра. Наогул там, у гэтай калоніі, знаходзіцца не толькі ён, а яшчэ два палітвязні, — усе яны прызнаныя вязнямі сумлення. Гэта Павел Вінаградаў і Эдуард Лобаў. З Лобавым таксама размаўлялі, ён адмовіўся падпісваць паперы. З Фёдарам размаўлялі двойчы, ён двойчы адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні. Гэтыя хлопцы ў гэтай калоніі — усе трымаюцца непахісна.

Cтудэнт трэцяга курса Беларускага эканамічнага ўніверсітэта за удзел у Плошчы адбывае пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)