Общество
Любоў Лунёва, «Радыё Свабода»

Франку Вячорку пагражаюць праблемамі за ініцыятыўнасьць

У вайсковай частцы, дзе служыць Франак Вячорка, пачаўся новы прэсінг на салдата-апазыцыянэра. Франак зьбіраў подпісы салдат за тое, каб у частцы адрамантавалі таксафон. Цягам трох дзён было сабрана каля дваццаці подпісаў.

Франак Вячорка

Гэтыя подпісы трапілі да вайскоўца, які служыць на пасадзе псыхоляга, — спадара Казака — і той пачаў «разьбіральніцтва». Ён стаў запалохваць салдат, якія паставілі свае подпісы.

Бацька Франка Вінцук Вячорка, даведаўся, што вайсковец казаў салдатам, што нібыта тыя падпісаліся супраць кіраўніка дзяржавы. Франку Вячорку вайсковы псыхоляг прыгразіў новымі праблемамі з-за гэтай ініцыятывы.

У вайсковай частцы нельга карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Адзіным сродкам сувязі ёсьць таксафон. За размовы па ім салдаты плацяць з уласнай кішэні. Тым ня менш, за час службы Франка Вячоркі таксафон працаваў літаральна некалькі дзён.

Раней за тое, што ў Франка знайшлі мабільны тэлефон, ён атрымаў некалькі пазачарговых нарадаў. А ягоны сябра Іван Шыла за такое парушэньне адседзеў сем сутак на гаўпвахце.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)