Франак Вячорка адлічаны з журфаку БДУ

Кіраўніцтва універсітэта паведаміла яму ўчора прычыны адлічэння – прагулы. Вячорка-малодшы адседзеў 15 сутак нібыта за лаянку пры затрыманні 16 студзеня, што ў БДУ і палічылі за прагулы.

Франак заявіў Рацыі, што з’язджаць вучыцца за мяжу не збіраецца, але і тут асаблівых спадзеваў на паступленне ў нейкую іншую ВНУ ў яго няма. Пры гэтым маладзён разумее, што яму зараз пагражае прызыў у войска. Вячорка-малодшы кажа, што ён у разгубленасці, але кідаць сваю ранейшую дзейнасць не збіраецца.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)