Фотафакт. Больш за 1000 чалавек слухаюць Ціханоўскую
«Тры гады таму падумала б, што мне гэта сніцца».
Беларуская лідарка выступіла ва ўніверсітэце MCI – «Цэнтр менеджменту ў Інсбруку».
– Калі б тры гады таму мне сказалі, што я буду прамаўляць такую прамову, я б падумала, што мне гэта сніцца. А можа, што гэта начны кашмар… Жартую. Проста тады я вельмі баялася публічных выступаў, — такімі словамі дэмакратычная лідарка пачала свой выступ, на якi прыйшлі больш за 1000 чалавек, паведамляе яе канал.
Універсітэт MCI — адзін з найбольш прэстыжных універсітэтаў цэнтральнай Еўропы, які спецыялізуецца на падрыхтоўцы спецыялістаў для дзяржаўнага і бізнес кіравання.
З нагоды візіту беларускай лідаркі ўніверсітэт запусціў стыпендыяльную праграму для беларусаў пад патранажам Святланы Ціханоўскай. У яе межах беларускія студэнты могуць атрымаць ступень бакалаўра ці магістра па больш чым 10 спецыяльнасцях.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное