Общество
Алесь Кіркевіч, Новы час

Фігурант «Справы патрыётаў»: «З нашым народам хоць у пекла — праб’емся!»

Фігурант «Справы патрыётаў», 26-гадовы Іван Кавальчук сёння працуе па спецыяльнасці — архітэктарам у Мінску.

Афармленне крамаў, дызайн інтэр’ераў — усё гэта ўваходзіць у ягоныя абавязкі. Цікавасць да гісторыі роднага краю і маляванне не засталіся адно забаўкай вольнага часу, але ўпляліся ў сур’ёзную жыццёвую задачу: жывучы ў сталіцы, паспрыяць, наколькі магчыма, аднаўленню неіснуючага сёння замку ў Мядзелі, які можа стаць «беларускімі Трокамі».

— Калі выйшаў, то ўбачыў здымкі, як людзі стаялі з нашымі партрэтамі, з маім таксама. Я вельмі ўдзячны, калі б не салідарнасць, мы наўрад ці б выйшлі. Так я зразумеў, што гэта сапраўды наш народ, і з ім хоць у пекла — пройдзем, праб’емся!

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)