В мире

FEMEN, украінскія і беларускія палітыкі пікетавалі амбасады Беларусі і Расіі ў Кіеве

19 траўня ў Кіеве беларускія і ўкраінскія палітычныя лідэры, грамадскія актывісты правялі пікеты ля амбасадаў Беларусі і Расіі. Такім чынам была адзначана жалобная дата – паўгады пасля жахлівых падзей на Плошчы 19 снежня 2011 года, і выказана салідарнасць з беларускімі палітвязнямі.

Па запрашэнні старшыні Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка ў акцыі прынялі ўдзел палітычныя партыі «За Украіну», ВО «Свобода», FEMEN і іншыя.

Ля беларускай амбасады гучаў лозунг «Свабоду палітвязням!», ля расійскай амбасады ўдзельнікі скандавалі «Рукі прэч ад Беларусі!».

Украінская супольнасць прыняла рэзалюцыю, у якой адзначаецца:

«Увесь цывілізаваны свет не прызнае легітымнасці сённяшняга рэжыму ў Беларусі, але Расійская Фэдэрацыя заўсёды падтрымлівала і падтрымлівае рэжым Лукашэнкі як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне. Мы выказваем рашучы пратэст супраць імперскай палітыкі Масквы да братняга беларускага народу і патрабуем спыніць наступ на незалежнасць Беларусі. Лічым, што ўсе дамовы з антыбеларускім рэжымам Лукашэнкі незаконныя і не будуць правамоцнымі па міжнароднаму праву. Выйсце з беларускага крызісу толькі адно: адстаўка Лукашэнкі і правядзенне вольных дэмакратычных выбараў. Патрабуем ад Расіі і яе кіраўніцтва не перашкаджаць гэтаму працэсу».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)