Политика
Валер Каліноўскі, ”Радыё Свабода”

Эўразьвяз выказаў салідарнасьць з дыпляматамі ЗША

Эўразьвяз заклікаў Беларусь перагледзець рашэньне аб высылцы амэрыканскіх дыпляматаў

Славенія, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, назвала абвяшчэньне Беларусьсю пэрсонамі нон-грата і высылку 10 амэрыканскіх дыпляматаў “неправамернай і шкоднай для інтарэсаў народу Беларусі”.

Старшынства Эўразьвязу выказала салідарнасьць са Злучанымі Штатамі і іх дыпляматычнай службай.

Ад імя Эўразьвязу Славенія заклікала ўлады Беларусі перагледзець гэтае рашэньне і зрабіць тэрміновыя крокі, якія дазволілі б нармалізаваць адносіны паміж Беларусьсю і ЗША на базе узаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)